Top.Mail.Ru
410

БЧ: На асобных участках цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка

З-за складаных умоў надвор’я на асобных участках чыгункі цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ, перадае БелТА.



У перыяд складаных умоў надвор’я Беларуская чыгунка забяспечвае бесперабойную работу чыгуначнага транспарту. На асобных участках: Мінск — Орша, Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Жлобін — Калінкавічы — у цяперашні час цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка руху. Беларускай чыгункай прымаюцца аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў непагадзі і ўводзе цягнікоў у графік. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, улічваць дадзеную акалічнасць пры планаванні паездак і прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю