Top.Mail.Ru

Байдарачны маршрут, кантактны заапарк: якія навінкі рыхтуе нацпарк «Белавежская пушча»

Якія навінкі прапануе нацпарк «Белавежская пушча», расказаў начальнік упраўлення па турызме ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» Павел Паўленка на міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг «Адпачынак-2026», паведамляе БелТА.


У нацыянальным парку актыўна развіваецца турыстычны напрамак. «У нас ёсць такія аб’екты, як археалагічны музей, музей прыроды, маёнтак Дзеда Мароза. Папулярнасцю больш за ўсё карыстаюцца экскурсійныя вальеры. Таксама ў парку ёсць экалагічныя сцежкі, можна скарыстацца пракатам веласіпедаў», — растлумачыў Павел Паўленка.

Па словах начальніка ўпраўлення па турызме, у бліжэйшы час адкрыецца новы маршрут — байдарачны. «Яго будуць прапаноўваць у гасцінічным комплексе „Жаркаўшчына“, у межах 50 км ад адміністрацыйнага цэнтра парка», — расказаў ён.

Таксама ў Белавежскай пушчы плануюцца і іншыя абнаўленні. «У канцы мая завяршаецца рэканструкцыя дома графа Тышкевіча, у планах — пабудова новай рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Здача аб’екта назначана на красавік наступнага года, — адзначыў Павел Паўленка. — Акрамя таго, ідзе перабудова археалагічнага музея, каб зрабіць у ім кантактны заапарк. У хуткім часе яго напоўняць камерунскія ручныя козы».

У 2025 годзе нацыянальны парк наведалі больш за 643 тыс. чалавек. «На гэтым мы не спыняемся, будзе далей развівацца і павялічваць паток турыстаў», — сказаў на заканчэнне начальнік упраўлення па турызме.

XXVIII Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг «Адпачынак» праходзіць у Мінску 9-11 красавіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю