Top.Mail.Ru

Байдарачнік Кравец стаў чэмпіёнам Еўропы на дыстанцыі 1000 м

Беларус Уладзіслаў Кравец заваяваў золата на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ 2026 года, які праходзіць у Партугаліі, паведамляе БелТА.


Наш байдарачнік стаў лепшым на кантыненце на дыстанцыі 1000 м.11 чэрвеня Кравец атрымаў перамогу ў папярэднім заездзе і выйшаў у суботні фінал напрамую. Пасля першай паловы вырашальнага заезду Уладзіслаў ішоў восьмым сярод дзевяці фіналістаў, але на другой 500-метроўцы дадаў і абышоў усіх канкурэнтаў. Пераможны вынік-3 мін 24,311 сек. Серабро і бронзу ўзялі венгр Балінт Копас і партугалец Фернанду Пімента адпаведна.

Гэты залаты медаль стаў для беларуса трэцім у кар’еры на чэмпіянатах Еўропы і першым асабістым. Таксама Кравец з’яўляецца фіналістам Алімпійскіх гульняў, прызёрам чэмпіянату свету ў байдарцы-адзіночцы і пераможцам планетарнага форуму ў мікст-квартэце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю