Беларуская спартсменка Яна Лебедзева заваявала золата на другім этапе Кубка свету па скачках на батуце, які праходзіць у галандскім Алкмары, паведамляе БелТА.
Лідар нашай жаночай каманды атрымала перамогі на ўсіх этапах спаборніцтваў у індывідуальных скачках, ні разу не паказаўшы вынік ніжэй за 58 балаў. Напярэдадні Лебедзева стала лепшай у кваліфікацыі (58,280 ачка), а 13 сакавіка выйграла паўфінал (58,440) і заняла першае месца ў фінале (58,510). Серабро і бронзу заваявалі расіянка Анжэла Бладцава (57,000) і кітаянка Фань Сіньюй (56,880) адпаведна.
Яшчэ адна наша спартсменка Злата Мініяхметава замкнула васьмёрку фіналістак, Віялета Бардзілоўская размясцілася на 11-й пазіцыі ў паўфінале. На першым этапе Кубка свету — 2026, які праходзіў у лютым у Баку, Яна Лебедзева таксама была наймацнейшай у асабістым заліку. У мінулым годзе ўраджэнка Санкт-Пецярбурга стала трохразовай чэмпіёнкай III Гульняў краін СНД.