У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2 па 5 красавіка расчыніць свае дзверы закрыты калекцыйны фонд. Усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з кветкамі красавіка — пеларгоніяй і герберамі. Пра гэта паведаміла sb.by.

У Батанічным садзе падзяліліся падрабязнасцямі:
— Аматары кветак убачаць вытанчаную калекцыю з 150 відаў і сартоў пеларгоніі. Можна будзе палюбавацца найшырэйшай палітрай расфарбовак каралеўскіх пеларгоній — ад чорна-бардовых і сакавітых малінавых да далікатна-ружовых і беласнежных, убачыць разнастайнасць занальных пеларгоній, уключаючы хупавыя зорчатыя, незвычайныя цюльпанападобныя, пышныя ружабудныя і яркія сарты фармозум, а таксама ампельныя формы, атрымаць асалоду ад разнастайных водараўдухмянай пеларгоніі. Акрамя таго, падчас наведвання аранжарэі будзе магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі сартамі герберы селекцыі Цэнтральнага батанічнага саду.
Уваход у фондавую аранжарэю — праз выставачны павільён Цэнтральнага батанічнага саду.