Сёння ў пятым, вырашальным паядынку паўфінальнай серыі дзеючыя чэмпіёнкі краіны адолелі ў Гродне мясцовую «Алімпію» з перавагай у чатыры ачкі — 70:66. Да гэтага каманды атрымалі па дзве выязныя Вікторыі:у Гродне мацнейшымі былі мінчанкі — 68:47, 61:47, а ў Мінску падапечныя Вікторыі Дацун узялі рэванш — 61:56 і 61: 59.
Першым удзельнікам фінальнай стадыі стаў лідар рэгулярнага чэмпіянату «Гарызонт», які тройчы ўпэўнена перайграў свой фарм-клуб «Гарызонт-2-РЦАП» — 89:32, 95:48 і 96:67.
Фінальная серыя за чэмпіёнскі тытул паміж «Мінскам» і «Гарызонтам» стартуе 6 мая і прадоўжыцца да трох перамог.
У спаборніцтвах мужчынскіх каманд прайшлі першыя сустрэчы паўфінальных серый. Пераможца рэгулярнага сезона "Гродна-93«разграміў на сваёй арэне віцебскі «Рубон»- 103:64, а чэмпіёны Беларусі баскетбалісты «Мінска» перамаглі ў Магілёве мясцовы «Барысфен» — 82:62. Другія матчы серый да трох перамог таксама адбудуцца ў Гродне і Магілёве 4 мая