Top.Mail.Ru
153

Барысаўчанін з сужыцелькай распаўсюджвалі псіхатропы, іх затрымалі

Пара з Барысава распаўсюджвала псіхатропы, іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.



Аператыўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС сумесна з калегамі з УУС Мінскай вобласці за незаконны абарот наркотыкаў затрымалі барысаўчаніна і яго сужыцельку.

Устаноўлена, што мужчына і жанчына «працавалі» на інтэрнэт-краму, якая спецыялізуецца на распаўсюджванні псіхатропаў. Пара закладчыкаў спрабавала наладзіць збыт забароненых рэчываў у Барысаве, Жодзіне і Мінску, аднак праз месяц такой нелегальнай «падпрацоўкі» абодва фігуранты былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У іх канфіскавана больш за 100 г забароненых рэчываў. Дарэчы, абое мелі схільнасць да псіхатропаў, раней судзімыя за незаконны абарот наркотыкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю