Top.Mail.Ru

Баранавічы наведаў зямляк-усходазнавец

У аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры Баранавіцкай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая прайшла сустрэча з унікальным земляком. «Культура Кітая» — так назвалі бібліятэкары гэтую імпрэзу. 



А адбылася яна дзякуючы таму, што на радзіму, у свой родны горад, завітаў усходазнаўца Сяргей Філонаў. Ён болей як сорак гадоў вывучае кітайскую мову, даследуе культуру Паднябеснай. Вядомы ў свеце сінолаг, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры кітаязнаўства Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта, падзяліўся з баранавіччанамі сваім унікальным досведам ведання пра Кітай і кітайцаў. 

Сяргей Уладзіміравіч Філонаў нарадзіўся ў Баранавічах у снежні 1960 года. У 1989 годзе закончыў Усходні факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Усходнія мовы і літаратура». З 1996 года — на кафедры кіатязнаўства Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Благавешчанск, Расійская Федэрацыя). Стажыраваўся ў КНР — у Першым Пекінскім інстытуце замежных моў. Вучыўся ў аспірантуры Усходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура краін Азіі і Афрыкі». Абараніў кандыдацкую, а пасля доктарскую дысертацыі. Кола навуковых зацікаўленняў ураджэнца Баранавіч — гісторыя і структурныя класіфікацыі Даоскага Канона («Дао цзана»). Аўтар манаграфіі «Залатыя кнігі і нефрытавыя пісьмёны: даоскія пісьмовыя помнікі III-VI стст.». За плённую навуковую працу Сяргей Філонаў адзначаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені. 

Сусветна вядомы кітаіст даволі часта прыязджае на радзіму, з павагай і любоўю ён гаварыў пра Беларусь, родныя Баранавічы і на сустрэчы ў бібліятэцы імя Валянціна Таўлая.

Мікола БЕРЛЕЖ 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю