Top.Mail.Ru
185

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 30 студзеня

Банкаўскія карткі некаторых банкаў могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 30 студзеня, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службы банкаў.

Як праінфармавалі ў Белінвестбанку, з 3.00 да 4.00 30 студзеня Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запланаваў правядзенне тэхналагічных работ. У названы прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных картак банкаў у сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання, банкаматах.

Аб кароткачасовых перапынках у абслугоўванні паведаміў і Белаграпрамбанк.

Банкі дзякуюць за разуменне і прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю