Top.Mail.Ru

Банк развіцця запусціў серыю дыялогавых пляцовак

Банк развіцця запусціў серыю дыялогавых пляцовак, накіраваных на інфармаванне і падтрымку бізнесу ў сферы турызму. Наступнай да дыялогу далучылася Гродзеншчына.



У рамках ініцыятывы «All іnclusіve для турбізнесу» банк запусціў маштабную кампанію, накіраваную на падтрымку ўсіх відаў дзейнасці ў турыстычнай сферы — ад транспартнага забеспячэння да стварэння аб'ектаў размяшчэння. «Стаўка па крэдытах на сёння складае 6 %, што ніжэй за ўзровень інфляцыі. Гэта робіць інвестыцыі ў турызм не толькі прывабнымі, але і эканамічна абгрунтаванымі», — расказала начальнік упраўлення кліенцкага менеджменту ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Алеся Якімуш.

У Гродзенскім рэгіёне ўжо разглядаюцца некалькі праектаў у сферы турызму, якія знаходзяцца на стадыі падрыхтоўкі дакументацыі. А некаторыя суб'екты ўжо скарысталіся прапановамі банка. У «Альфа Радон» рэалізуецца адзін праект пры падтрымцы Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву пашыраецца і добраўпарадкоўваецца тэрыторыя. Цяпер завяршаецца будаўніцтва гасцініцы для персаналу, а таксама папаўняецца нумарны фонд, дзе можна размясціцца з жывёламі.

— Мы плануем пашыраць сваю дзейнасць у галіне фізкультурна-аздараўленчай работы, а таксама павялічваць колькасць парковачных месцаў, каб справіцца з нагрузкай у пікавыя даты. Акрамя таго, збіраемся пабудаваць дадатковую зону размяшчэння з выхадам да прыгожых прыродных месцаў, — расказала Надзея Угляніца, дырэктар філіяла «Альфа Радон».

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю