Банк упершыню ў сваёй практыцы правёў конкурсны адбор інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве сучасных пладасховішчаў і падпісаў першы крэдытны дагавор у рамках прамысловай іпатэкі, паведамілі ў фінансавай установе.
— Вясной гэтага года Банкам развіцця быў аб’яўлены першы конкурсны адбор інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве і мадэрнізацыі пладасховішчаў. Камфортныя ўмовы прадастаўлення фінансавай падтрымкі — імпульс да дзеяння для сельгасарганізацый. Пераможцам адбору прызнана ТАА «Арніка-Агра», — пракаментавалі ў банку.
Прадпрыемства знаходзіцца ў Магілёве і вырабляе сельскагаспадарчую прадукцыю (вырошчвае яблыкі і ягады ў асартыменце) і ўносіць значны ўклад у фарміраванне стабілізацыйнага фонду краіны, пастаўляючы ў міжсезонны перыяд сваю прадукцыю ў гандлёвыя сеткі, прадпрыемствы грамадскага харчавання і сацыяльнай сферы.
- На сённяшні дзень у прадпрыемства ёсць пладасховішча агульнай ёмістасцю 10 тысяч тон, захоўванне прадукцыі ў якім магчыма да 5 месяцаў. Пры падтрымцы Банка развіцця «Арніка-Агра» мадэрнізуе дзве існуючыя халадзільныя камеры для 1000 тон пладовай прадукцыі з рэгуляваным газавым асяроддзем. Гэта дазволіць павялічыць тэрміны захоўвання тавару без страты якасці да 8-12 месяцаў.
У выпадку «Вялікага каменя» — гэта ўзвядзенне дзесяцімодульнага ўніверсальнага вытворчага корпуса агульнай плошчай больш за 21,5 тысячы квадратных метраў для здачы ў арэнду малому і сярэдняму бізнесу з ліку рэзідэнтаў парку.
— У рамках праекта будзе ўзведзены высокааснашчаны будынак з прадуманым інжынерным забеспячэннем: магутнымі сістэмамі ацяплення, вентыляцыяй і электразабеспячэннем. Вытворчыя памяшканні будуць мець высокія столі і значную грузападымальнасць, што дазволіць выкарыстоўваць іх для розных галін прамысловасці. Акрамя таго, прадпрыемствы змогуць разлічваць на выгадныя ўмовы арэнды, што створыць дадатковыя стымулы для запуску новых вытворчых ліній, — паведамілі ў Банку развіцця.
Тут дадалі, што акрамя галоўнага аб’екта ў рамках інвестыцыйнага праекта будзе створана неабходная інфраструктура: ад парковак і зарадных станцый да пляцовак адпачынку і добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі.
- Пачатак будаўніцтва вытворчага корпуса плануецца ў найбліжэйшы час, а яго ўвод у эксплуатацыю — у снежні наступнага года. З пачатку 2027 года першыя вытворчасці пачнуць выпускаць прадукцыю прамысловасці на новых плошчах, якія адпавядаюць сусветным стандартам.