У Магілёўскім раёне бабруйчанін скраў фотапастку. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі адной з прыватных фірмаў раёна і паведамілі пра знікненне дарагой фотапасткі.
Сышчыкі ўстанавілі, што да злачынства датычны 30-гадовы жыхар Бабруйска. Заўважыўшы ў лясным масіве прыладу, ён зняў ян і забраў дадому, маючы намер у далейшым выкарыстоўваць для назірання за дзікімі жывёламі.
У дачыненні да фігуранта следчыя распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу. Выкрадзеная маёмасць канфіскаваная па месцы жыхарства мужчыны і вернутая законным уладальнікам.