Top.Mail.Ru
309

Азаранка прайграла ў 1/32 фіналу турніру WTA — 1000 у Рыме

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (54-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыла выступленне на турніры WTA-1000 у Рыме, паведамляе БелТА.

Сёння ў паядынку 1/32 фіналу беларуска сустракалася з польскай тэнісісткай Магдаленай Фрэш (25) і прайграла — 5:7, 4:6. Матч доўжыўся 2 гадзіны 5 хвілін. Наступнай саперніцай Полькі будзе кітаянка Чжэн Цыньвэнь (8). У першым раўндзе Азаранка ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях калумбійку Марыю Асарыа (55) — 6:2, 6:3. У 2013 годзе Вікторыя Азаранка ў фінале гэтых спаборніцтваў саступіла амерыканцы Серэне Уільямс.

Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў стартавым матчы без асаблівых праблем разабралася з расіянкай Настай Патапавай (34) — 6:2, 6:2. У 1/16 фіналу Сабаленка сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (31). Год таму Арына Сабаленка ў фінале рымскага турніру прайграла польскай тэнісістцы Іге Свентэк.

Фота НАК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю