Айчынны прэс-падборшчык павінен быць якасным і на ўзроўні імпартных узораў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 ліпеня падчас рабочай паездкі ў Бярозаўскі раён, перадае БелТА.
На полі азімай пшаніцы СУП «Савушкін-Прамень», куды прыбыў кіраўнік дзяржавы, быў прадстаўлены доследны ўзор камбінаванага рулоннага прэс-падборшчыка айчыннай распрацоўкі.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяпер з-за недахопу такой тэхнікі ёсць праблемы з хуткай уборкай палёў для наступнай сяўбы. І гэта вузкае месца ў сельскай гаспадарцы. Патрэбны высокапрадукцыйныя прэс-падборшчыкі, каб хутка звезці з палёў салому і пераараць глебу.

Па водгуках адказных чыноўнікаў і спецыялістаў гаспадарак, дзе выкарыстоўваўся доследны ўзор, айчынны прэс-падборшчык адпавядае імпартным аналагам.
«Але толькі павінен быць якасны прадукт. На ўзроўні імпартных узораў», — паставіў задачу Прэзідэнт.
.jpg)