Авіятары МНС працуюць па паведамленні аб лясным пажары каля вёскі Старына Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Верталёты авіяцыі МНС Мі-8 і Мі-17 ужо здзейснілі 22 скіды (77 тон) вады. Для ажыццяўлення маніторынгу абстаноўкі да месца ўзгарання накіраваны і верталёт Мі-2.
Тушэнне ўскладнена адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанасцю мясцовасці.