Top.Mail.Ru
124

Аварыя на залатым рудніку ў Кітаі прывяла да гібелі сямі чалавек

Прынамсі сем чалавек загінулі ў выніку аварыі на залатым рудніку ў кітайскай правінцыі Шаньдун, перадае БелТА.



«У выніку няшчаснага выпадку на залатым рудніку ў Яньтаі, правінцыя Шаньдун, загінулі сем чалавек», — гаворыцца ў матэрыяле. Паводле звестак улад, прычынай трагедыі стала падзенне шахтавай клеці.

Вядзецца работа па ліквідацыі наступстваў. Акрамя таго, службы экстраннага рэагавання і грамадскай бяспекі расследуюць прычыны аварыі. Таксама ініцыяванае расследаванне ў дачыненні да кампаніі — аператара шахты ў сувязі са спробай утаіць інфармацыю аб надзвычайным здарэнні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю