Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона з 16 мая, паведамілі ў афіцыйным Тэлеграм-канале мясцовых улад.
Адзначаецца, што такое рашэнне было прынята ў сувязі «з устойлівай станоўчай тэмпературай паветра». Так, падача цяпла будзе спынена ў аб’екты сацыяльнай сферы і жылфонд.
Першапачаткова ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці для ўсіх катэгорый спажыўцоў цеплавой энергіі быў завершаны 15 красавіка.
Але ў пачатку мая з-за паніжэння сярэднясутачнай тэмпературы паветра было прынятае рашэнне аднавіць падачу цяпла.
Фота з адкрытых крыніц