Ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінскай вобласці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Адпаведнае рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў горадзе Жодзіна падпісаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка.
У першую чаргу да ацяплення будуць падключаны сацыяльныя аб’екты (установы аховы здароўя і адукацыі), у другую чаргу — жыллё, у трэцюю — вытворчыя будынкі і аб’екты.