Бяспечна купацца можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах.
Напярэдадні купальнага сезона прадстаўнікі АСВОД нагадалі аб асноўных мерах засцярогі на вадаёмах.
Галоўны вадалазны спецыяліст арганізацыі Аляксандр Галіцкі падкрэсліў, што бяспечна купацца можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах.
Там ёсць лежакі, раздзявальні, пітныя фантанчыкі, а зона для купання агароджаная буямі, піша БелТА.
Аптымальная тэмпература для купання
Аптымальная для купання тэмпература вады пачынаецца ад +18 °C.
Каб не атрымаць пераахаладжэнне, у вадзе можна знаходзіцца не больш за 15 хвілін. Пасля трэба 30-45 хвілін пагрэцца на сонейку.
Пажылым людзям варта заходзіць у ваду паступова: спачатку па пояс, затым апаласнуць верхнюю частку цела, каб пазбегнуць рэзкага перападу тэмператур.
Асаблівая ўвага — дзецям
Дзеці да 14 гадоў не павінны знаходзіцца ля вады без суправаджэння дарослых.
Калі бачыце дзіця без нагляду, паспрабуйце знайсці яго бацькоў або прыцягнуць увагу навакольных.
Небяспека самаўпэўненасці
Часцей за ўсё тонуць тыя, хто лічыць сябе добрымі плыўцамі. Многія пераацэньваюць свае сілы і заплываюць далёка ад берага, дзе дапамагчы могуць не паспець.
Таму плаваць трэба так, каб у любы момант можна было ўстаць нагамі на грунт.
Чаму нельга плаваць на матрацах
На надзіманых матрацах таксама плаваць не варта, бо яны вельмі небяспечныя.
У Беларусі сёлета АСВОД вызначыў 467 месцаў масавага адпачынку. Згодна з картай МНС, у межах Мінска вызначылі дзевяць лакацый для пляжнага адпачынку.
- Так, паплаваць можна будзе на Цнянскім вадасховішчы, дзе падрыхтавалі шэсць пляжаў (№ 1, 2, 3, 4, 5, 6).
На Драздах у Мінску абсталяваны два пляжы — № 2 і 9, а за межамі горада ёсць пляжы — № 5, 7, 8. Яшчэ адно месца для купання — Камсамольскае возера з пляжам № 6.
Калі ж хочацца паплаваць крыху ўдалечыні ад гарадской мітусні — можна з’ездзіць на Заслаўскае вадасховішча. Там для адпачынку абсталявана восем месцаў (пляжы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 9). Яшчэ два стануць прымаць адпачывальнікаў ля вадаёма Крыніца (№ 3 і 4).