Top.Mail.Ru

Астап Бэндэр едзе на гастролі: прэм’ерны спектакль «горкаўцаў» у Брэсце і Пінску

Бліжэйшыя выхадныя ў Брэсцкую вобласць завітае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага са спектаклем «12 крэслаў», прэм’ера якога адбылася ў пачатку бягучага сезона. 


Музычныя пастаноўкі тэатра карыстаюцца ўвагай сталічнага гледача, і самая найноўшая з іх таксама. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам гэтага спектакля, як і знакамітай рок-оперы «Граф Монтэ-Крыста», якая некалькі гадоў была тэатральным хітом, выступіў мастацкі кіраўнік тэатра Сяргей Кавальчык. 

Кіраўніцтва тэатра імя Горкага разумее: калі ён мае статус нацыянальнага, то жыхары ўсёй Беларусі павінны ведаць і разумець узровень калектыву і мець магчымасць пабачыць яго спектаклі. Тым больш, што тэатр і яго артысты сталі трыумфатарамі Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў канцы мінулага года — рэзананс ёсць, і цікавасць да гастролей павінна быць. 24 студзеня «12 крэслаў» пакажуць на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, а 25-га ўжо ў Палескім драматычным тэатры ў Пінску. І гэта той варыянт пастаноўкі, калі сцэнічнае афармленне зроблена вельмі рацыянальна, яно мінімалістычнае, яго лёгка прыстасаваць пад любую сцэну, а зорныя артысты тэатра імя Горкага гатовыя да работы на любых пляцоўках, пакуль будынак тэатра на рамонце. 

Ларыса ЦІМОШЫК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю