Top.Mail.Ru
221

Асноўныя моманты, якія варта ўлічваць пры складанні графіка водпускаў, назвалі ў Мінпрацы

Асноўныя моманты, якія варта ўлічваць пры складанні графіка водпускаў, назвала прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У Мінпрацы нагадалі, што графік працоўных водпускаў павінен складацца на каляндарны год не пазней за 5 студзеня. Іншы тэрмін складання графіка можа быць устаноўлены калектыўным дагаворам або ўзгоднены наймальнікам з прафсаюзам. У невялікіх арганізацыях графік водпускаў можа складацца адразу для ўсяго калектыву работнікаў. 

У той жа час, калі арганізацыя мае складаную структуру (адасобленыя падраздзяленні, філіялы і іншае), мэтазгодна складаць графікі працоўных водпускаў па асобных структурных падраздзяленнях для далейшага аб’яднання ў агульны графік. 

Прэс-служба таксама адзначыла, што пры складанні графіка водпускаў наймальнік павінен улічваць меркаванне работніка пра час яго водпуску, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі і не парушае правы іншых работнікаў на водпуск.

Пры планаванні чарговасці працоўных водпускаў наймальнік абавязаны ўлічваць пажаданні асобных катэгорый работнікаў, якім водпускі прадастаўляюцца ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама ў пэўныя перыяды.

Акрамя таго, графік водпускаў павінен узгадняцца з прафсаюзам, калі такое ўзгадненне прадугледжана калектыўным дагаворам. Графік зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі і даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю