Top.Mail.Ru

Ашуканцы запалохалі школьніка і прымусілі яго перавесці бацькоўскія 4000 долараў ЗША ў крыптавалюту

У Першамайскае РУУС Мінска звярнулася сям’я 15-гадовага падлетка, які стаў ахвярай махляроў.



Школьнік адказаў на званок ад «дамафоннай службы» і прадыктаваў код з смс. Потым аферысты набралі школьніку другі раз і прадставіліся ўжо супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі. Яны паведамілі, што падлетак толькі што быў уцягнуты ў злачынства.

Па словах намесніка начальніка Першамайскага РУУС Мінска — начальніка крымінальнай міліцыі Аляксандра Маслоўскага, каб не дапусціць вобыск у кватэры і далейшага пакарання, яго вымусілі напісаць распіску аб супрацоўніцтве, трымалі на сувязі чатыры дні і забаранялі абмяркоўваць тое, што адбываецца, з бацькамі.

Пад кіраўніцтвам ашуканцаў дзевяцікласнік устанавіў на смартфон крыптакашалёк. А калі бацькі пайшлі на працу — то забраў у іх 4 тысячы долараў, якія па парадзе куратараў перадаў крыптаабнальшчыку.

Школьніку паабяцалі, што пасля праверкі наяўныя грошы будуць вернуты. Але замест гэтага «куратары» сталі даваць яму новыя заданні, а крыптакашалёк аказаўся пусты. Тады падлетак зразумеў, што стаў ахвярай махляроў, і расказаў аб усім бацькам.

Аператыўнікі ўстанавілі асобу крыптаабнальшчыка. Ён не здагадваўся, што непаўналетні перадаваў грошы пад ціскам ашуканцаў. Наяўныя канфіскаваныя і будуць вернуты сям’і. У адносінах да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа.

Праваахоўнікі заклікаюць бацькоў і педагогаў расказваць дзецям аб новай схеме ашуканцаў. Падлеткі павінны ведаць, што могуць звярнуцца да старэйшых у любой складанай сітуацыі, нават калі размова ідзе аб злачынстве.

Дзяцей трэба папярэдзіць, што ні пад якой падставай нельга браць бацькоўскія зберажэнні і тым больш — перадаваць іх незнаёмцам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю