Top.Mail.Ru
161

Ашуканцы пад выглядам сацработнікаў выманілі ў мінчанкі Br17 тыс.

Ашуканцы пад выглядам сацработнікаў прымусілі пенсіянерку ўзяць крэдыты і перадаць ім грошы праз іншую мінчанку. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.



У Кастрычніцкае РУУС звярнулася 66-гадовая мінчанка. На яе мабільны тэлефон пазванілі невядомыя, якія назваліся супрацоўнікамі сацыяльнай службы. Тыя, хто тэлефанаваў, паведамілі пра «пераразлік пенсіі» і выманілі пашпартныя звесткі. Пазней з жанчынай звязаўся «праваахоўнік». Ён запэўніў пенсіянерку, што яе даныя выкарыстоўвалі ашуканцы для афармлення крэдытаў і незаконных аперацый. Пад пагрозай крымінальнай адказнасці пенсіянерку пераканалі аформіць рэальныя пазыкі і перадаць кур’еру Br17 тыс.

Пасыльным аказалася 59-гадовая мінчанка, якая раней сама стала ахвярай падману па іншай схеме. Па ўказанні аферыстаў яна аформіла крэдыты на Br8 тыс. Яе прымусілі забраць у першай жанчыны грошы і перадаць іх разам са сваімі невядомай асобе.

Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы.

Праваахоўнікі нагадваюць: сацыяльныя службы, банкі і праваахоўнікі не запытваюць звесткі праз тэлефон і не прымушаюць браць крэдыты. Пры паступленні падобных званкоў неабходна спыніць размову і паведаміць аб тым, што здарылася ў міліцыю па нумары 102.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю