Top.Mail.Ru
172

Асацыяцыю электратранспарту ствараюць у Беларусі. Чым яна зоймецца?

У Беларусі хутка пачне работу Беларуская электратранспартная асацыяцыя (або асацыяцыя электратранспарту). Пра гэта на тэматычнай прэс-канферэнцыі расказаў намеснік дырэктара ТАА «Аўтапрамсэрвіс» Сяргей Худаешка, паведаміла БелТА.


Асацыяцыя будзе падтрымліваць інтарэсы не толькі прадаўцоў аўтамабіляў, але і кампаній, якія займаюцца ўладкаваннем зарадных станцый, распрацоўкай праграмнага забеспячэння для аўтамабіляў і зарадак, а таксама ўсіх спадарожных бізнесаў. Сяргей Худаешка ўпэўнены, што гэта арганізацыя стане асновай для развіцця ўсёй экасістэмы электратранспарту. «Ужо цяпер у краіне намячаецца тэндэнцыя: 20 % ад агульнага парку аўтамабіляў могуць заняць электрамабілі, — адзначыў ён. — Гэта сапраўды вялікі кірунак, які нам трэба будзе развіваць, каб жыць у нашай краіне стала яшчэ камфортней».

Паводле яго слоў, стварэнне асацыяцыі дазволіць аб’яднаць вакол кампаніі, дзе «лічбавая трансфармацыя» — не пусты гук. «Тут можна выкарыстоўваць штучны інтэлект, інтэрнэт рэчаў і вялікія даныя, каб разумець, чаго хоча спажывец, і даваць яму персаналізаваны прадукт, усё лепш падладжваючыся пад кожнага кліента, — звярнуў увагу Сяргей Худаешка. — Мы будзем прытрымлівацца тых пасылаў, якія дае ўрад, і далей развіваць гэты кірунак». 

Ужо цяпер сайт асацыяцыі знаходзіцца ў стадыі запуску. Плануецца, што ў рамках арганізацыі будзе працаваць свайго роду грамадская прыёмная. Актыўна будуць развіваць і сацсеткі, дзе любы зможа напрамую звязацца з кіраўніцтвам асацыяцыі і аператыўна вырашыць сваё пытанне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю