Сёння ў Сафіі ў першым паядынку кваліфікацыйнай групы Е чэмпіёны Беларусі сустрэнуцца з гібралтарскім клубам «Еўропа», заўтра матч супраць нямецкага «Вайлімдорфа», а 30 жніўня — сустрэча з гаспадаром спаборніцтваў балгарскім «Леўскі». Пераможца гэтага квартэта выйдзе ў групу 5 асноўнага этапу, які пройдзе на Сіцыліі. Там таксама згуляюць мясцовая «Катанія», фінская «Акаа» і пераможца папярэдняй групы Н, у якой выступяць венгерскі «Веспрэм», грэчаскі АЕК з Афін, нарвежскі «Шармтралан» і англійскі «Болтан».
Перад выездам у Балгарыю падапечныя Андрэя Чарніенкі паспяхова адкрылі новы сезон, перамогшы ў паядынку за Суперкубак Беларусі гомельскі ВРЗ з лікам 2:0. Для «Вітэна» гэта пяты трафей.