Арганізацыя электроннага механізма закупак у Беларусі — тэма сённяшняй рабочай нарады ў Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Адпаведную работу прэзентуюць РУП «Нацыянальны Цэнтр падтрымкі экспарту» і ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», якія з’яўляюцца асноўнымі аператарамі электронных гандлёвых пляцовак.

«Як рэалізуецца рэформа ўрада, накіраваная на выключэнне неабгрунтаванага пасрэдніцтва, абарону айчыннага вытворцы, максімальную лічбавізацыю і ўніфікацыю правілаў? Як арганізавана электронная сістэма закупак? Ці даступная сістэма для айчынных вытворцаў і заказчыкаў? Як працуе аналітычны модуль закупак?» — пералічылі ў прэс-службе пытанні, якія абмяркоўваюцца на пасяджэнні.
На парадку дня — далейшыя крокі для спрашчэння дзеючай сістэмы закупак з улікам развіцця новых тэхналогій арганізацыі гандлю.