У Беларусі 20 снежня аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману, які чакаецца ў многіх раёнах краіны ноччу і раніцай, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна. Уначы без істотных ападкаў, днём па паўночна-заходняй палове чакаюцца невялікія ападкі (у асноўным дождж). Уначы і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі магчымы туман. Слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.