У панядзелак, 1 снежня, у начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах рэспублікі, днём месцамі чакаецца туман-абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак прагназуецца перавага хмарнага надвор’я. Месцамі чакаюцца невялікія ападкі-дождж, мокры снег. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд. Па поўначы на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус аднаго градуса да плюс пяці градусаў.