У Беларусі 30 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра дасягне 30-33 градусаў цяпла, з-за чаго ў краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 4—9 м/с, днём месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14—20 градусаў цяпла, удзень — плюс 27—33 градусы.