У Беларусі 31 кастрычніка ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с. З-за гэтага ў краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна. Часам пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, удзень з пераходам на заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с, у многіх раёнах з парывамі 15—20 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 5—11 градусаў цяпла, днём па паўднёвым захадзе — да плюс 13 градусаў.