Top.Mail.Ru
1097

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб’яўлены ў Беларусі 15 ліпеня

У Беларусі 15 ліпеня аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і моцных ліўняў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Навальніцы, кароткачасовыя дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, днём пры навальніцах месцамі могуць быць моцныя залевы. Будзе пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер няўстойлівы ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 12-18 градусаў цяпла, максімальная днём — 23-29 градусаў вышэй за нуль.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю