У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі — невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), днём у асобных раёнах на захадзе — слабы галалёд. На дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4—9 м/с, ноччу на паўднёвым усходзе з парывамі да 14 м/с, месцамі 15—18 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 1—5 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе — ад нуля да плюс 4 градусаў. Ноччу па паўночнай палове чакаецца да мінус 7.