Top.Mail.Ru
221

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за дажджоў аб’яўлены ў Беларусі на 25 кастрычніка

Моцныя дажджы прагназуюцца ў Беларусі 25 кастрычніка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


З-за неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’явы аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. 

Будзе воблачна. Моцныя дажджы пройдуць у многіх раёнах. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак — 8—13 градусаў цяпла, ноччу па захадзе месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе 5—7 градусаў цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю