Днём 3 жніўня па поўдні Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-33 градусаў, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак на тэрыторыі краіны будзе невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Гомельскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 9 градусаў па паўночным захадзе да плюс 21 градуса па паўднёвым усходзе. Днём будзе 23-29 градусаў цяпла, па поўдні краіны тэмпература дасягне плюс 30-33 градусы.
У Мінску 3 жніўня будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў, вецер — паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ноччу плюс 12-14 градусаў, днём плюс 26-28 градусаў.