Top.Mail.Ru
187

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 6 чэрвеня

05.06.2025 | 21:17

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 6 чэрвеня ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса, якія распаўсюджваюцца з паўднёвага захаду.



Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пры навальніцах моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны град. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 14 да плюс 20 ° С, максімальная днём ад плюс 23 да плюс 29 ° С, у паўднёва-ўсходніх раёнах ад плюс 30 да плюс 32 °С. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю