Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 14 лютага з-за галалёдзіцы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе пераважаць воблачнае надвор’е. У многіх раёнах пройдуць ападкі — дождж, мокры снег, снег (ноччу умераныя, днём невялікія). Ноччу месцамі па поўначы магчыма наліпанне мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, па паўночным захадзе — да мінус 10 градусаў.