Top.Mail.Ru

Апытанне: больш за 70% жыхароў Літвы не давяраюць ураду

Ураду Літвы, які ўзначальвае прэм’ер Інга Ругінене, не давяраюць больш за 70% жыхароў краіны. Пра гэта паведамляе БелТА.


Аб недаверы Кабінету міністраў у ходзе даследавання заявілі 71,2% апытаных літоўцаў, прычым 34,4% з іх лічаць, што ўрад працуе вельмі дрэнна.

Аб даверы Кабінеце міністраў заявілі 20% рэспандэнтаў. Яшчэ 8,8% удзельнікаў апытання не змаглі сфармуляваць пазіцыю па гэтым пытанні.

Удзельнікам даследавання таксама было прапанавана адказаць на пытанне, каго яны лічаць найлепшым кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны. Першае месца па выніках апытання заняла былы кіраўнік літоўскага Кабміна Інгрыда Шыманітэ, за яе кандыдатуру выступілі 15% апытаных. Дзеючы прэм’ер Інга Ругінене апынулася на другім месцы, яе падтрымалі 5,9% рэспандэнтаў. 

Апытанне, удзел у якім прынялі 1015 чалавек, праводзілася на тэрыторыі Літвы з 18 па 28 лютага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю