Top.Mail.Ru

Апырскванне па спячых пупышках — атака на грыбы

Ранняй вясной у садзе праводзяць так званае апырскванне па спячых пупышках, як толькі сярэднясутачная тэмпература дасягае +3 °С.


Рыхтуюць 1 % раствор бардоскай вадкасці.

Бяруць 100 г меднага купарвасу, 100 г нягашанай вапны і паасобку раствараюць у эмаліраваным посудзе:

  1. медны купарвас у 2 л летняй вады;
  2. нягашаную вапну ў 8 л вады тэмпературы навакольнага паветра.

Атрыманае вапнавае малако абавязкова працэджваюць праз сіта.
Затым раствор меднага купарвасу павольна ўліваюць у вапнавае малако (а не наадварот!) і добра змешваюць.

Старанна апырскваюць атрыманай вадкасцю ўсе ствалы і галіны.

Дзён праз 10 працэдуру паўтараюць.

Гэта добрая абарона для яблынь ад маніліёзу, паршы і іншых грыбковых захворванняў.


Як «правільна» прыгатаваць біякампост

Гэта проста. У любым зручным месцы, лепш у цені, вызначыце пляцоўку, дзе будзе размяшчацца «біяфабрыка». Перамяшайце крыху любой арганікі з зямлёй, лепш суглінкавай, трохі ўвільгатніце, запусціце туды некалькі дзясяткаў чарвякоў, лепш розных — і гнаявых, і дажджавых. Зверху атуліце чым-небудзь, каб невялікая кучка не перасохла.

Далейшы догляд будзе складацца ў перыядычным дадаванні арганікі і глебы, але не зверху, а крыху збоку. І ваша кучка будзе паступова зрушвацца ўбок. Навошта гэта? Для таго каб не дапушчаць тоўстага пласта, каб не выключаць чарвякам доступу да глебы і каб куча не «загарэлася».

Навошта дадаваць глебу ў кучу? Для таго каб змог утварыцца якасны перагной. Памятаеце, у стрававальнай трубцы чарвякоў утворацца толькі гумінавыя кіслоты, і толькі ў навакольным асяроддзі, злучаючыся з мінеральнай часткай глебы, утворыцца перагной, або гуматы — солі гумінавых кіслот.

Гэта вельмі важны момант, які мала хто ўлічвае.

Не варта ўжываць для вытворчасці біякампосту каліфарнійскіх чарвякоў, лепш выкарыстоўваць мясцовыя папуляцыі. А калі возьмеце чарвякоў з лесу, яны яшчэ і здаровыя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю