Прадстаўлены лагатып старшынства Кітая ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) на 2024-2025 гады, перадае «Сіньхуа».
У самым цэнтры круглага лагатыпа намалявана эмблема ШАС, у акружнасці якой на трох мовах — кітайскай, рускай і англійскай — напісаны лозунг старшынства Кітая:"Прасоўванне Шанхайскага духу: ШАС у дзеянні". Край лагатыпа ўпрыгожаны ўзорамі, якія часта сустракаюцца на бронзавых вырабах, якія засталіся ад кітайскіх гістарычных перыядаў Чуньцю і Чжаньго (перыzды Вясны і восені, Ваюючых дзяржаў, 770-221 год да н. э.).
Паводле старажытнакітайскай культуры, формы гэтых узораў абазначаюць надзею і бесперапыннае развіццё, а іх земляныя і залацістыя адценні сімвалізуюць, што ШАС укаранілася ва ўрадлівых глебах і мае светлую будучыню, арганізацыя поўная рашучасці і жыццяздольнасці.
Як вядома, у пачатку ліпеня мінулага года Кітай прыняў на сябе ратацыйнае старшынства ў ШАС на 2024-2025 гады і сёлета прыме ў сябе 25-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС. Гэта пяты раз, калі Кітай стаў ратацыйным старшынёй у арганізацыі.