Top.Mail.Ru
82

Апошняе дзесяцігоддзе назіраецца зніжэнне колькасці карупцыйных злачынстваў у Беларусі

Паводле даных, якія прывяла старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вольга Бахар, калі ў 2015 годзе фіксавалася каля 1600 карупцыйных злачынстваў, то ў мінулым годзе — усяго 843. У структуры агульнай злачыннасці доля карупцыйных дзеянняў сёння не перавышае 2 %, што сведчыць аб планамернай сістэмнай рабоце праваахоўных органаў, пракуратуры, а таксама іншых структур.


Найбольшую долю карупцыйных злачынстваў — больш за палавіну — складае хабарніцтва:

— Гэта атрыманне хабару, дача хабару і пасрэдніцтва ў хабарніцтве. А таксама крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі — такіх карупцыйных злачынстваў прыкладна адна трэць з агульнага масіву штогод. Адзначу, што больш за 70 % такіх злачынстваў учынена пры правядзенні закупак, выкананні дагавораў або распараджэнні дзяржаўнай уласнасцю, — падкрэсліла Вольга Бахар.

Практычна палова ўсіх карупцыйных злачынстваў мелі месца ў сталіцы і Віцебскай вобласці, тады як самы нізкі ўзровень адзначаны ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Найбольш уразлівымі сферамі, паводле Генпракуратуры, застаюцца сельская гаспадарка, прамысловасць, транспарт, будаўніцтва, ахова здароўя і адукацыя. Пры гэтым у будаўнічых арганізацыях і на сельгаспрадпрыемствах пераважаюць службовыя крадзяжы і службовыя падлогі, у той час як у прамысловасці распаўсюджана хабарніцтва, звязанае з заключэннем дагавораў, правядзеннем закупак і лабіраваннем інтарэсаў канкрэтных пастаўшчыкоў.


— Як гаворыць кіраўнік дзяржавы, у нашай краіне недатыкальных няма. Незалежна ад заслуг, ад таго, што было зроблена чалавекам на карысць Радзімы, у выпадку ўчынення ім карупцыйнага злачынства, ён абавязкова будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, — адзначыла старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры. — Як адзначыў Прэзідэнт, барацьба з карупцыяй на ўсіх узроўнях павінна быць рашучай і бескампраміснай. Прымаюцца комплексныя меры: удасканаленне заканадаўства, развіццё лічбавых тэхналогій пры ажыццяўленні закупачнага працэсу, узмацненне адказнасці за карупцыю.

Летась пракурорамі па выніках агульнанаглядных праверак распачаты 132 крымінальныя справы, унесена звыш 2,5 тысячы актаў пракурорскага нагляду. Каля 3,5 тысячы службовых асоб былі прыцягнуты да матэрыяльнай, адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, 17 асоб вызвалены ад пасад.

Аміна НАЗАРАВА

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю