Аб гэтым паведамілі ў тэлеграм-канале Мінскага гарвыканкама.
З 10:00 да 11:00 ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню 2024/2025 навучальнага года.
У 12:30 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да стэлы «Мінск — горад-герой». Выпускнікі ўшануюць памяць абаронцаў сталіцы і ўсёй Беларусі, якія аддалі жыцці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
17:00 да 20:00 звыш 12 тысяч вучняў сталічных школ і гімназій, іх класныя кіраўнікі стануць удзельнікамі маштабнай урачыстасці, на якой празвініць апошні званок.
Хэдлайнер мерапрыемства — спявак Алег Маямі.
Яна ВАЛАСАЧ