Top.Mail.Ru

Апошні тыдзень студзеня не прынясе зімовага надвор'я

Тэмпературны фон будзе ў асноўным на 3–8 °C перавышаць сярэднія шматгадовыя значэнні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Без ападкаў таксама не абыдзецца. Іх прынясуць франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.


У пятніцу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў розным выглядзе — ад дажджу да снегу. Месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. 

Раніцай і днём месцамі чакаецца наліпанне мокрага снегу. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад мінус 3 да плюс 2 °C, максімальная днём — ад нуля да плюс 4 °C.

У многіх раёнах у суботу таксама чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Уначы і раніцай месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — ад мінус 4 да плюс 2 °C, максімальная днём — ад нуля да плюс 5 °C.

У нядзелю ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе ад мінус 2 °C да 3 цяпла, максімальная днём — 2–8 °C.

Згодна з папярэднім прагнозам Белгідрамета, істотна цяплей за норму будзе і на заключным тыдні сярэдняга месяца зімы. У панядзелак, 27 студзеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём у некаторых раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымы слабы туман, ноччу і раніцай у некаторых раёнах — слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — ад мінус 1 да плюс 4 °C, максімальная днём — 2–8 °C вышэй за нуль.

У аўторак месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах можа быць слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — мінус 1 — плюс 4 °C, максімальная днём — 3–9 °C вышэй за нуль. У сераду ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад нуля да плюс 5 °C, максімальная днём — плюс 2–7 °C. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі магчымыя туманы і слабыя галалёдныя з’явы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю