Top.Mail.Ru
173

Апошні дзень выплаты маёмасных падаткаў. Што будзе, калі не ўнесці плацеж своечасова?

17 лістапада ў Беларусі апошні дзень выплаты маёмасных падаткаў за 2024 год, паведамляе БелТА.


Здзейсніць аплату маёмасных падаткаў адзіным маёмасным плацяжом можна праз АРІП наступным чынам: плацяжы і пераводы — сістэма «Разлік» (АРІП) — падаткі — выбраць горад або вобласць/раён (населены пункт па месцы рэгістрацыі фізічнай асобы) — ІМНС па раёне або ўпраўленне / аддзел па рабоце з плацельшчыкамі (УРП, АРП) па раёне (падатковы орган па месцы рэгістрацыі фізічнай асобы) — адзіны маёмасны плацеж — уліковы нумар плацельшчыка (УНП). Там можна азнаёміцца з сумай адзінага маёмаснага плацяжу і націснуць «Аплаціць».

Таксама ўнесці плацеж можна ў інфакіёсках і банкаматах, паштовых і банкаўскіх аддзяленнях.

За несвоечасовую выплату (нявыплату) сум маёмасных падаткаў прадугледжаны налічэнне пені, адміністрацыйная адказнасць, прымусовае спагнанне нявыплачаных сум.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю