Анулявана пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі тэлепраграмы «Першы музычны канал». Пра гэта паведамляе БелТА.
Анулявана пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі тэлепраграмы «Першы музычны канал». Пра гэта паведамляе БелТА.
«На падставе звароту ТАА „Музычны канал“ загадам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2025 г. № 322 анулявана пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі тэлепраграмы „Першы музычны канал“. Указаная тэлепраграма выключаная з Дзяржаўнага рэестра сродкаў масавай інфармацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Міністэрства інфармацыі звяртае ўвагу распаўсюджвальнікаў прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі на неабходнасць выключэння тэлепраграмы «Першы музычны канал» з пераліку тэлепраграм, якія яны распаўсюджваюць.