Top.Mail.Ru
340

Андрэй Крывашэеў: Неабходна выбудаваць сваю архітэктуру глабальных медыя

Саміт СМІ і аналітычных цэнтраў у рамках ШАС прайшоў на гэтым тыдні ў горадзе Чжэнчжоў правінцыі Хэнань (КНР). 



У форуме прынялі ўдзел журналісты і вучоныя з Азербайджана, Беларусі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і іншых краін. Саміт быў арганізаваны сумесна Інфармацыйным агенцтвам Сіньхуа, Кітайскай акадэміяй грамадскіх навук і Народным урадам правінцыі Хэнань.

Каменціруючы вынікі гэтага форуму, старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў у эфіры «Клуба рэдактараў» адзначыў, што вядучыя СМІ Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новай глабальнай архітэктуры медыя. Паводле яго слоў, пакуль на ўзроўні кіраўніцтва ЗША гаворыцца аб хлуслівых, крывадушных і цынічных мэйнстрым-медыя Захаду, і Трамп вырашае свае палітычныя інтарэсы, мы павінны максімальна гэтыя тры гады «шчырасці» MAGA (Make America Great Again — зробім зноў Амерыку вялікай — рэд.) выбудаваць сваю архітэктуру глабальных медыя.

Нашы калегі са свайго боку ствараюць новую архітэктуру буйных СМІ глабальнай большасці, каб больш ніколі не даць шанс нашым праціўнікам пагрузіць і беларускае, і ўсе іншыя грамадствы ў прастору хлусні, фэйкаў і маніпуляцый, — зазначыў кіраўнік Саюза журналістаў.

Нагадаем, напярэдадні БСЖ быў абраны ў Прэзідыум Праўлення Медыяплатформы BRJN — найбуйнейшага ў свеце аб’яднання журналісцкіх саюзаў. Андрэй Крывашэеў узначаліў глабальную медыяплатформу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю