Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца другі месяц запар. Пра гэта паведамляе БелТА.
«Рост цэн склаў 7,1 % у верасні 2025 пасля 7,2 % у жніўні. Адзначаецца зніжэнне тэмпаў росту цэн на тавары: па харчовых — да 9,8 % у верасні пасля 9,9 % у жніўні, па нехарчовых — да 2,9 % пасля 3,2 % адпаведна», — расказалі ў ЕАБР.
У той жа час інфляцыя ў сектары паслуг павялічылася да 7,9 % у верасні пасля 7,7 у жніўні, што абумоўлена ростам рэгуляваных тарыфаў на ЖКП. Упершыню адзначана запаволенне ўстойлівага кампанента росту цэн: базавая інфляцыя знізілася да 7,5 у верасні (7,7 % у жніўні), што сведчыць аб зніжэнні інфляцыйнага ціску.