Top.Mail.Ru

«Амерыканскі пасажыр» янот Сеня атрымаў беларускі пашпарт

«Амерыканскаму пасажыру» яноту Сеню ўручылі беларускі пашпарт на новым месцы жыхарства. Пасяліўся ён у парку жывёл у Баранавічах, паведаміла БелТА.


Янота Сеню ведае ўся Беларусь пасля яго незвычайнага падарожжа. У нашу краіну ён прыбыў з ЗША ў марскім кантэйнеры з аўтамабілямі. Іншаземец знаходзіўся на каранціне ў Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі, а затым пераехаў у парк жывёл у Баранавічах. 

На новым месцы жыхарства Сеня знаходзіцца пад пастаянным наглядам спецыялістаў. Прынялі яго з распасцёртымі абдымкамі. Для яго падрыхтавалі прасторны вальер, кормяць рознымі далікатэсамі. Да нядаўняга часу «амерыканскі пасажыр» быў нелегалам. У Баранавічах гэта выправілі: Сеню ўручылі беларускі пашпарт. Пра гэтую падзею парк жывёл паведаміў у сваіх сацсетках.

У дакуменце пазначана, што Янот Сеня нарадзіўся ў лесе ў ЗША. Спецыялісты паказалі дату нараджэння: 27.10.2023. Выдадзены пашпарт 12 лютага, сапраўдны ён да 2036 года.

Пакуль новы насельнік Баранавіцкага парку жывёл праходзіць адаптацыю. Дарэчы, гэта месца адпачынку ўваходзіць у топ-3 найбольш наведвальных турыстамі славутасцяў Брэсцкай вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю