Top.Mail.Ru

Амаль палову плошчаў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур засеялі ў Беларусі

Амаль палову плошчаў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур засеялі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле аператыўных даных на 1 красавіка, у краіне ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяна на плошчы 256 тыс. га, што складае 46 працэнтаў ад агульнай плошчы пад сяўбу 552 тыс. га.

У Брэсцкай вобласці засеяна 80 тыс. га, што складае 95 працэнтаў ад планавых плошчаў, у Гродзенскай — 57 тыс. га (77 працэнтаў ад плана), Мінскай — 41 тыс. га (56 працэнтаў), Гомельскай — 36 тыс. га (39 працэнтаў), Магілёўскай — 24 тыс. га (21 працэнт ад плана), Віцебскай вобласці — 18 тыс. га (16 працэнтаў).

Сяўба лёну-даўгунцу ажыццёўлена ва ўсіх абласцях на плошчы 6 тыс. га, што складае больш як 12 працэнтаў ад плана 50 тыс. га.

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 773 тыс. га, што складае 56 працэнтаў ад плана 1 млн 375 тыс. га.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 658 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 79 працэнтаў ад плана 836 тыс. т.

Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу вывезена 47 млн т, унесена на палі 24 млн т, што складае 50 працэнтаў ад вывезенага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю