Top.Mail.Ru
207

Амаль 8,5 млн тон збожжа намалацілі ў Беларусі

Амаль 8,5 млн тон збожжа намалацілі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



«Паводле аператыўных звестак, на 29 жніўня з палёў краіны намалочана 8 млн 499 тыс. т збожжа разам з рапсам», — расказалі ў прэс-службе.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская - 822 тыс. т, Гомельская — 1012 тыс. т, Магілёўская — 1153 тыс. т, Брэсцкая — 1667 тыс. т, Гродзенская — 1695 тыс. т, Мінская — 2150 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 92 % плошчаў, што складае 2231 тыс. га.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за леташнюю на 8,5 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 606 тыс. т —  87 % ад плана.

Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 445 тыс. га (103 % запланаванага).

Выцераблена лёну на 44 тыс. га, што складае 93 % запланаваных плошчаў.

Нарыхтавана сена 398 тыс. т (55 % плана), сенажу — 12 млн 530 тыс. т — 90 % плана, у тым ліку ў палімернай упакоўцы 410 тыс. т.

Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 898 тыс. т — 39 % плана.

Бульбы накапана ўжо больш за 42 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 77,1 ц/га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю