Top.Mail.Ru

Амаль 72 % шматдзетных сем'яў ужо атрымалі аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку да школы — Мінпрацы

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года ўжо атрымалі амаль 72% шматдзетных сем’яў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш як 80 тыс. шматдзетных сем’яў. Яе памер на кожнага школьніка ў сям’і — 159,11 рубля. Агульная сума выплат склала амаль 26 млн рублёў.

Падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі таксама аказваецца праз прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Яе атрымалі ўжо больш як 740 сем’яў. Агульная сума на 2 тыс. дзяцей склала 1,5 млн рублёў.

«Дапамогу можна атрымаць па месцы работы бацькоў або ў дабрачынных арганізацыях», — дадалі ў ведамстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю